Нашы справы

Цёплая сустрэча

19 лістапада вучні 9-ых класаў наведалі Цэнтральную дзіцячую бібліятэку, дзе для іх была арганізавана сустрэча з сучаснай беларускай паэтэсай, нашай зямлячкай, Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасфэеры. Паэтэса рассказала аб сваім жыцці, а таксама аб асноўных накірунках сваёй дзейнасці: паэзіі, прозе, публіцыстыцы і літаратуразнаўстве.

Смачна есці!

5 кастрычніка 2017 года ў групах падоўжанага дня трэціх класаў праводзіліся заняткі пад назвай «Смачна есці!», на якіх дзеці пазнаеміліся з назвамі асобных страў і прадуктаў харчавання на беларускай мове. Таксама дзеці замацоўвалі веды аб паводзінах за сталом. Трэба адзначыць, что на працягу работы ўсе імкнуліся размаўляць паміж сабой выключна на роднай мове.

Насычана, цiкава, незабыуна

«Казка — у жыццi падказка» — пад такiм дэвiзам праходзяць урокi па беларускай лiтаратуры ў 5 Г класе.

Беларускі чацвер

Існуе выслоўе: калі хочаце даведацца пра душу народа, прыглядзіцесь, як і чым забаўляюцца дзеці.

«З рога ўсяго многа»

У рамках праграмы «Беларускі чацвер» сёння (21.09.2017) традыцыйна адбылася гульня пад назвай «З рога ўсяго многа».

Рыхтавала гэтае мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Цэвялёва В. У.

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства сёлета асаблівы: 500 гадоў назад з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар памятных дат ЮНЭСКА. У гэтым годзе 3 верасня невыпадкова прымаў сяброў старажытны Полацк. Бо славуты палачанін Ф. Скарына распачаў кнігадрукаванне на ўсходнеславянскіх землях. Бягучы тыдзень у нашай школе праходзіць пад назвай «Наша 500-годнасць». Вучні з дапамогай настаўнікаў знаёмяцца з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, з гісторыяй беларускага пісьменства і кнігадрукавання, рыхтуюць паведамленні, насценгазеты, інфармацыйныя стэнды, робяць малюнкі на тэму «Роднае слова». Гэта дапамагае далучыцца да багатай беларускай нацыянальнай духоўнай спадчыны.

«З любоўю да роднага слова»

14 верасня, у чацвер, вучні 4 «Г» і 4 «Д» класаў наведалі дзіцячую бібліятэку імя Пушкіна. Яны ўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні " З любоўю да роднага слова", дзе прайшлі некалькі станцый. Школьнікі чыталі па- беларуску, адгадвалі загадкі і рэбусы, адказвалі на пытанні бібліятэкараў, перакладалі словы на беларускую мову. Гэтае мерапрыемства прынесла вучням добры настрой і магчымасць пазнаёміцца з цікавымі кнігамі.

«Жыццёвымі шляхамі класікаў»

2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў краіне распрацавана сістэма разнастайных мерапрыемстваў. Кожная навучальная ўстанова далучаецца да святкавання памятнай даты. У нашай школе сярод вучняў 6-х класаў быў праведзяны конкурс творчых праектаў «Жыццёвымі шляхамі класікаў». Рабяты шукалі біяграфічныя звесткі пра паэтаў, вызначалі асноўныя рысы іх творчасці, афармлялі свае работы і рыхтавалі іх абарону. Такім чынам падлеткі далучыліся да чароўнага свету класічнай беларускай літаратуры.

Памяць нашчадкаў

Напярэдадні свята Перамогі вучні чацвёртых класаў пазнаёміліся з героямі Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што з фашысцкімі захопнікамі на палях вайны і ў партызанскіх атрадах змагаліся не только дарослыя, але і дзеці: Марат Казей, Зіна Партнова, Люся Герасіменка, Павел Гайдукоў, Марыя Заяц, Сярожа Пугачоў і іншыя. Многім з іх было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

«Вясна ў акно стукаецца»

6 красавіка ў групе падоўжанага дня чацвёртых класаў прайшоў конкурс малюнкаў «Вясна ў акно стукаецца».